Беларуская Служба

EC выдзеліць мільярд еўра для краін, якія пацярпелі ад паводак у 2023 годзе

28.08.2024 11:02
Еўракамісія прапанавала, каб Аўстрыя, Грэцыя, Францыя, Славенія і Італія атрымалі грошы з Фонду правасуддзя ЕС.
     .
Старшыня Еўракамісіі Уршула фон дэр Ляен. Ілюстрацыйны здымакEuropean Union 2024 - Source : EP

Мільярд еўра будзе накіраваны пяці краінам, пацярпелым ад паводкі ў мінулым годзе.

Еўрапейская Камісія прапанавала, каб Аўстрыя, Грэцыя, Францыя, Славенія і Італія атрымалі грошы з Фонду правасуддзя ЕС. Гэтую прапанову яшчэ павінны прыняць Еўрапарламент і краіны ЕС.

Найбольшая падтрымка запланавана для Італіі - больш за 440 мільёнаў еўра і Славеніі - амаль 430 мільёнаў еўра.

Больш за 100 мільёнаў еўра паступіць у Грэцыю, менш за 50 мільёнаў еўра — у Францыю, крыху больш за 5 мільёнаў еўра — у Аўстрыю.

Фінансавая дапамога пакрые частку выдаткаў на рэканструкцыю, уключаючы рамонт пашкоджанай стыхіяй інфраструктуры.

ПР/юл